БЕЛ Ł РУС

У лабавым ДТЗ пад Оршай загінулі два чалавекі

1.07.2019 / 09:59

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў ноч на 1 ліпеня непадалёк ад вёскі Клюкаўка, паведамляе ДАІ Віцебска.

28-гадовы кіроўца на «Фальксвагене Джэта» выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з «Фальксвагенам Транспарцёр», якім кіраваў 50-гадовы.

У выніку ДТЗ кіроўца «Джэты» і пасажыр, які знаходзіўся на заднім пасажырскім сядзенні, памерлі на месцы здарэння.Яшчэ адзін пасажыр, які знаходзіўся на пярэднім пасажырскім сядзенні, шпіталізаваны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула