БЕЛ Ł РУС

Пра што нам пісаць?

28.01.2009 / 10:12

Аляксандр К., в.Андронавічы (Віцебская вобласць)

з пошты Рэдакцыі

Шаноўны рэдактар і супрацоўнікі «Нашай Нівы»! З вялікім задавальненнем чытаем газету. Чытаем газету ўсёй вёскай. Бо ў ёй — усё!

Шаноўны рэдактар і супрацоўнікі «Нашай Нівы»! З вялікім задавальненнем чытаем газету. Чытаем газету ўсёй вёскай. Бо ў ёй — усё!

Цікавы быў рэпартаж з журавінавых балот в.Боркі Ганцавіцкага раёну. Шкада толькі, што адны і тыя ж асобы зафіксаваныя ў некалькіх кадрах. А гэты занятак — выжыць ва ўмовах лукашызму.

Цікавыя старонкі «Люстра дзён». Паказвайце «сірым», як жывуць чыноўнікі, правадыры, іх сыны, чаму Коля не прымае парады беларускіх генералаў, дзе дзяваюцца грошы з замежных крэдытаў, як жыве першая ледзі, мама прэзідэнта, ці такія заробкі і пенсіі ў родных правадыра? Ці хутка скончыцца хлусня ў беларускіх СМІ? Дзе былыя саратнікі правадыра: Ціцянкоў, Антановіч, Віннікава, Шэйманы — і ўсіх ужо не прыпомніш.

Пытанні вёскі, з яе балячкамі і бядотай, з нястачай і гумовымі ботамі, таксама важныя.

Мы вельмі радыя кожнаму выхаду газеты «Наша Ніва».

З прывітаннем ад людзей,

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула