БЕЛ Ł РУС

Больш за 200 дзяцей у Магілёўскай вобласці атрымаюць напярэдадні 3 ліпеня вышыванкі ад БРСМ

1.07.2019 / 13:29

Nashaniva.com

Акцыя «Падары немаўляці вышыванку» праходзіць у Магілёўскай вобласці з 28 чэрвеня па 3 ліпеня. Падчас яе плануецца наведаць у радзільных аддзяленнях вобласці больш за 200 дзяцей. Сёння мерапрыемства адбылося ў першым радзільным аддзяленні Магілёўскай бальніцы №1, піша БелТА.

Удзельнікі мерапрыемства, першы сакратар ЦК БРСМ Дзмітрый Варанюк і першы сакратар абкама арганізацыі Павел Алекса, валанцёры руху «Добрае сэрца», з цёплымі пажаданнямі ўручылі мамам і іх дзецям, якія нарадзіліся напярэдадні Дня Незалежнасці, распашонкі з нацыянальным беларускім арнаментам, букеты васількоў і паветраныя шарыкі.

БРСМ ладзіць такую акцыю трэці год запар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула