БЕЛ Ł РУС

Стыхія прайшлася па Беларусі: вырваныя дрэвы, перакуленыя прыпынкі, пашкоджаныя аўто і адарваная рука вядомага помніка ФОТЫ

2.07.2019 / 07:13

Nashaniva.com

Учора ў другой палове дня і вечарам непагадзь прайшлася спачатку па Брэсцкай, а потым і па Гомельскай абласцях.

У Драгічыне парывам ветру знесла навес летняга кафэ, піша Tut.by

А ў шэрагу раёнаў прайшоў моцны град

vk.com/publicdrogichin

У Пінску вецер «садзьмуў» плот і паваліў некалькі дрэў у дварах і на трасе, якая звязвае райцэнтр з вёскай Дубое. Акрамя таго, заваліла і чыгуначныя рэйкі, з-за чаго не мог праехаць дызель-цягнік. Дапамагаць расчышчаць шлях выйшлі пасажыры.

Zello Пінск ДАІ

У Іванаве пацярпеў Напалеон Орда, помніку адарвала руку

У Бярозе вецер таксама валіў дрэвы, vk.com/alarmbrest

З-за непагадзі парушалася электразабеспячэнне ў Пінскім, Баранавіцкім, Івацэвіцкім, Драгічынскім і Іванаўскім раёнах. Без электрычнасці засталіся 200 населеных пунктаў, 50 ферм.

Затым бура дабралася да Гомельшчыны. У Гомелі яна бушавала тры гадзіны.

Моцны вецер перакульваў прыпынкі, дзіцячыя арэлі, зрываў з дамоў шыфер і раскідваў на дзясяткі метраў па акрузе. Знёс нават частку Прудкоўскага рынку

У Жыткавічах бура сарвала з мясцовай гасцініцы дах. Шыфер паляцеў на праезную частку. Па шчаслівай выпадковасці абышлося без пацярпелых.

У Хойніках, Добрушы, Мазыры, Светлагорску і Рэчыцы - такая ж карціна.

ranak.me

ranak.me

Хойнікі Аўтадапамога

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула