БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пракаментаваў спрэчкі вакол новага закона аб службе ў войску: Радзіму павінны абараняць усе

2.07.2019 / 17:50

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка сёння на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, пракаментаваў спрэчкі вакол паправак у законы па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы, перадае БелТА.

«Мы заўсёды казалі, і я гэта прайшоў спаўна і маю права сказаць: Радзіму, Айчыну павінны абараняць усе. Усе, асабліва мужыкі. Мы знахабіліся да такой ступені, што на жанчын пачалі перакладаць і гэтую праблему, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — У Беларусі гэтага быць не павінна! Жанчына павінна адказваць за сваё, а мы павінны забяспечваць сям'ю і абараняць радзіму, сваю сям'ю і сваю жанчыну».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула