БЕЛ Ł РУС

Пуцін заявіў, што збіраецца праз два тыдні абмеркаваць з Лукашэнкам пытанні інтэграцыі

3.07.2019 / 15:00

Nashaniva.com

president.gov.by

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што 18 ліпеня плануе правесці ў Санкт-Пецярбургу перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Па словах Пуціна, ён плануе абмеркаваць развіццё сувязяў і інтэграцыю.

Паводле яго слоў, Масква настроена на далейшае развіццё цесных інтэграцыйных сувязяў.

Перамовы прымеркаваны да шостага пасяджэння форуму рэгіёнаў РФ і Беларусі 18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула