БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік СК пракаментаваў надзвычайнае здарэнне падчас салюту ў Мінску: Асноўная версія — няякасныя феерверкі

4.07.2019 / 13:54

Nashaniva.com

Кіраўнік Следчага камітэта Іван Наскевіч пракаментаваў здарэнне падчас салюту ў Мінску, у выніку чаго загінула 64-гадовая жанчына і 10 чалавек пацярпелі. Ён адзначыў, што ўсе раненні гледачы атрымалі «па-за межамі вызначанага перыметра». Пра гэта ён распавёў у эфіры АНТ.

«Выпадак выключны, раней такіх сітуацый не фіксавалася, - адзначыў І. Наскевіч. — У якасці асноўнай разглядаецца версія, што феерверачныя вырабы былі няякаснымі, расійскай вытворчасці. Устаноўлена, што выкарыстоўваліся марціры трох калібраў — 105, 195 і 310 мм. Няштатная сітуацыя ўзнікла з марцірамі калібра 195. Перыметр бяспекі быў вызначаны для штатнай сітуацыі. Тое, што адбылося, выйшла за рамкі такіх сітуацый, усе раненні грамадзянам былі нанесены па-за межамі вызначанага перыметра, пралічыць разлёт у выпадку ўзнікнення няштатнай сітуацыі практычна немагчыма».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула