БЕЛ Ł РУС

Мужчына загінуў ад удару токам пры паліванні агарода ў Маларыцкім раёне

4.07.2019 / 16:34

Nashaniva.com

У Маларыцкім раёне пенсіянер загінуў ад удару электрычным токам, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Няшчасны выпадак здарыўся 30 чэрвеня на хутары паблізу вёскі Ямніца. 63-гадовы мужчына прыехаў з сям'ёй на дачны ўчастак, каб паліць агарод. Ваду для гэтых мэтаў дачнікі бралі са штучнага вадаёма, выкарыстоўваючы гідрафор. Трымаючыся за падлучаны да сеткі кабель, мужчына зайшоў у вадаём. Як мяркуецца, ён быў смяротна траўмаваны ўдарам электрычнага току.

Прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула