БЕЛ Ł РУС

Начальнік Свярдлоўскага ГІБДД трапіў у СІЗА за напад на журналіста

28.01.2009 / 15:27

За перавышэнне службовых паўнамоцтваў з прымяненнем гвалту падазраюць начальніка Свярдлоўскага ГІБДД Юрыя Дзёміна.

Вядома, што фармальнай падставай для затрымання стаў інцыдэнт на акцыі пратэсту аўтамабілістаў у Екацярынбургу.

На пытанне журналіста, чаму нельга здымаць машыну Дзёміна, што стаяла ў неналежным месцы, палкоўнік пачаў хаміць, а потым ударыў карэспандэнта ў твар і разбіў камеру.

Арышт Дзёміна ініцыяваў новы паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта Расіі ў Уральскай федэральнай акрузе Мікалай Вінічэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула