БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка павіншаваў Назарбаева з 79-годдзем: Вы сапраўдны лідар нацыі

6.07.2019 / 12:05

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з днём нараджэння.

«З'яўляючыся сапраўдным лідарам нацыі, узорам адданасці свайму народу, вы нястомна працуеце ў імя развіцця і росквіту дзяржавы. Дзякуючы абранаму вамі палітычнаму курсу, мудраму кіраванню найважнейшымі пераўтварэннямі ва ўсіх сферах жыцця краіны Рэспубліка Казахстан стала паспяховай, моцнай і незалежнай», — адзначаецца ў віншаванні.

Лукашэнка пажадаў Назарбаеву добрага здароўя, невычэрпнай энергіі і дабрабыту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула