БЕЛ Ł РУС

У Кобрынскім раёне дэбашыр забіў сябе ў міліцэйскай машыне

6.07.2019 / 12:54

Nashaniva.com

У ноч на 6 ліпеня кобрынская міліцыя выехала па выкліку ў вёску Стрыгава. Тут здарыўся сямейны скандал.

Праваахоўнікі пасадзілі 33-гадовага мясцовага жыхара ў адсек для затрыманых службовага ГАза. Там ён і здзейсніў суіцыд.

«Супрацоўнікі міліцыі і брыгада хуткай дапамогі праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы, аднак выратаваць мужчыну не ўдалося. Праводзіцца праверка», — паведамляе тэлеграм-канал міліцыі.

Мужчына і раней прыцягваўся да адказнасці за сямейныя скандалы.

Чытайце. Вясковец з-пад Нясвіжа павесіўся на шнурках ад ботаў у міліцэйскай машыне? Падрабязнасці шакуючай гісторыі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула