БЕЛ Ł РУС

Пасольства Расіі патрабуе доступу да затрыманых за салют 3 ліпеня расіянаў

8.07.2019 / 12:41

Nashaniva.com

Прэс-сакратар пасольства Расіі ў Мінску паведаміў Радыё Свабода, што беларускім уладам накіраваны запыт на наведванне двух расійскіх грамадзян, якіх затрымалі пасля выбуху 3 ліпеня на салюце ў Мінску.

«Мы накіравалі запыт на наведваньне 2 затрыманых расійскіх грамадзян, супрацоўнікаў кампаніі «Піра-Рос» і спадзяемся, што бліжэйшым часам доступ будзе прадстаўлены. Нашыя консульскія супрацоўнікі робяць усе захады для забеспячэння іх правоў, адвакатаў мы ўжо падключылі», — паведаміў прэс-сакртара Сяргей Араеў.

Затрыманыя — 25-гадовы Максім Сапронаў і 28-гадовы Канстанцін Дзянісаў, кансультанты кампаніі «Піра-Росс», якая пастаўляла піратэхнічныя снарады для феерверку. Яны суправаджалі груз у Беларусь і меліся сачыць за запускам на свяце ў Мінску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула