БЕЛ Ł РУС

12-гадовы хлопчык урэзаўся на мапедзе ў дрэва: у яго цяжкія траўмы

9.07.2019 / 11:11

Nashaniva.com

Фота ДАІ

Аварыя адбылася 8 ліпеня каля 18.00 на дарозе ў вёсцы Вялікія Логі Бярэзінскага раёна.

«12-гадовы хлопчык не справіўся з кіраваннем. У выніку ўрэзаўся ў прыдарожнае дрэва. Непаўнагадовы атрымаў цяжкія траўмы і быў шпіталізаваны», — распавялі ў ДАІ.

Як нагадалі ў Дзяржаўтаінспекцыі, дзецям да 16 гадоў нельга садзіцца за руль скутара або мапеда. Падлетак абавязаны здаць экзамен у ДАІ і атрымаць пасведчанне адпаведнай катэгорыі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула