БЕЛ Ł РУС

У Лельчыцах 22-гадовы хлопец прыйшоў у краму з пісталетам-запальнічкай і стаў пагражаць. Але прадавачка не разгубілася

10.07.2019 / 10:32

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося вечарам 9 ліпеня, паведамляе СК. 22-гадовы хлопец у масцы зайшоў у адну з крамаў Лельчыц, паказаў прадмет, падобны на пісталет, і паспрабаваў завалодаць таварамі.

Фота СК

Аднак прадавачка заўважыла, што зброя несапраўдная.

Яна сказала, што не баіцца нападніка і папярэдзіла, што калі мужчына не прыбярэ «пісталет», то выкліча міліцыю.

Уцякаючы, ён забраў з вітрыны дзве пляшкі гарэлкі і дзве пляшкі піва агульным коштам 22,5 рубля.

У гэты час недалёка ад крамы знаходзіўся яго 28-гадовы таварыш і сачыў, каб ніхто не зайшоў у будынак.

Абодва падазраваныя былі аператыўна затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі ў адным з двароў.

Заведзена крымінальная справа. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула