Вышук: у цэнтры Мінска жанчына абліла будынак духоўнай акадэміі невядомай вадкасцю ВІДЭА
Міліцыя шукае жанчыну, якая 13 мая каля 21.00 на вуліцы Зыбіцкай пашкодзіла будынак духоўнай акадэміі, што прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Прычым яна выкарыстала вадкасць, падобную на алей, паведамляе міліцыя.
Прыкметы: на выгляд 60—65 гадоў, рост 160—165 сантыметраў, мажная, валасы светлыя. Была апранута: адзенне цёмнага колеру, акуляры ў аправе чорнага колеру.