БЕЛ Ł РУС

У Туркменістане чыноўнікаў абавязалі адпачыць на курорце. Тых, хто не паедзе, паабяцалі звольніць

10.07.2019 / 20:41

Nashaniva.com

У Туркменістане чыноўнікаў абавязалі адпачыць на каспійскім курорце Аваза пад пагрозай звальнення, паведамляе Радыё Азаттык.

Іх абавязалі купіць пуцёўкі па кошце ў тры сярэднія зарплаты чыноўніка.

«Нам кажуць, што ўсіх, хто не паедзе, цалкам звольняць», — сказаў на ўмовах ананімнасці чыноўнік з Дашагуза.

Паводле работнікаў дзяржаўных структур, ім неабходна набыць пуцёўкі працягласцю да дзесяці дзён. Іх кошт у сярэднім складае 740 даляраў на чалавека без абедаў, вячэраў і праезду.

Курорт Аваза будавалі ў перыяд з 2007 па 2017 год. Ён быў часткай амбіцыйнага плана прэзідэнта краіны Гурбангулы Бердымухамедава па стварэнні турыстычнай інфраструктуры сусветнага класа. Праект каштаваў некалькі мільярдаў даляраў, але пустуе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула