БЕЛ Ł РУС

Хто хутчэйшы і смялейшы

28.01.2009 / 20:30

Nashaniva.com

А той, хто скарэй да украінскай мяжы і назад прабяжыць.

Учора на мяжы з Украіны пагранічнікі затрымалі двух беларусаў.

Жыхары памежнага Камарына пасля ўжывання алкаголю паспрачаліся, хто хутчэйшы і смялейшы. Праверыць вырашылі праз атлетычнае спаборніцтва: хто скарэй да украінскай мяжы і назад прабяжыць, той і перамог.

Перамагло сяброўства! Да мяжы заставалася ўсяго 20 метраў, калі бегуноў схапілі гомельскія пагранічнікі. Цяпер камарынскім рабочым за парушэнне закону пагражае штраф да 700 тысяч рублёў.

ЯС, паводле Прэс-службы пагранічнага камітэту

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула