БЕЛ Ł РУС

Хісткая перамога Шахцёра, выцягнутая нічыя Дынама, панылая параза Віцебска — ВІДЭА галоў са старту Лігі Еўропы

11.07.2019 / 22:26

Nashaniva.com

Беларускія футбольныя клубы правялі матчы 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы.

Мінскае Дынама ў гасцях згуляла ўнічыю з латвійскай Ліепаяй — 1:1

Мінскае «Дынама» толькі ў канцы матча з «Ліепаяй» здолела вырваць нічыю. Гаспадары адкрылі лік у першым тайме, рэалізаваўшы пенальці.

За некалькі хвілін да фінальнага свістка каманду выратаваў Капленка, які сыграў на дабіванні. Фанаты Дынама выбеглі на поле.

Салігорскі Шахцёр з мінімальным лікам абыграў мальтыйскі Хіберніанс.

Грамыка атрымаў перадачу ад Кавалёва і расстраляў вароты Хіберніанса.

У сваю чаргу Віцебск у гасцях прайграў фінскаму КуПСу — 0:2

Гаспадары на працягу матча валодалі ініцыятывай і забілі два мячы ў другім тайме.

Матчы ў адказ адбудуцца праз тыдзень.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула