БЕЛ Ł РУС

П'яны кіроўца вырашыў пакатаць дзяўчыну на капоце БМВ. Яна трапіла пад колы і загінула

13.07.2019 / 15:15

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 12 ліпеня ў вёсцы Скрыгалаў Мазырскага раёна, паведамляе «Гомельская праўда»

Прыкладна ў 18.00 кампанія, што бавіла там час, вырашыла пракаціцца на аўтамабілі, 36-гадовая жанчына села на капот. Але вадзіцель не даў рады кіраванню, і яна апынулася пад коламі і загінула.

Малады чалавек, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля, быў п'яны. Мазырчук ужо прыцягваўся да адказнасці за кіраванне ў нецвярозым выглядзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула