БЕЛ Ł РУС

Некалькі сутак у Польшчы шукаюць пяцігадовага хлопчыка. Яго тату збіў цягнік, а дзіця знікла

15.07.2019 / 13:40

Nashaniva.com

У Польшчы пяты дзень працягваюцца пошукі пяцігадовага расіяніна Давіда Жукоўскага. Гэта самая маштабная ў гісторыі Польшчы пошукавая аперацыя, піша Радыё Польшча.

У сераду, 10 ліпеня, каля апоўначы маці хлопчыка паведаміла пра яго знікненне. Паводле інфармацыі паліцыі, бацька Давіда забраў яго з дома ў Гродзіску-Мазавецкім. Неўзабаве мужчыну знайшлі мёртвым — яго збіў цягнік. Паліцыя дапускае, што ён скончыў жыццё самагубствам.

На падставе паказанняў сведак і запісаў з камер відэаназірання паліцэйскія аднавілі маршрут, па якім рухаўся бацька дзіцяці, і старанна агледзелі амаль 4 тысячы гектараў.

У панядзелак, 15 ліпеня, паліцэйскія змянілі стратэгію пошуку: яны прыступілі да падрабязнага аналізу сабранай інфармацыі, абследаванне тэрыторыі не праводзіцца.

Прадстаўнік камендатуры паліцыі Варшавы Сільвестр Марчак падкрэслівае, што для планавання далейшых дзеянняў неабходны дакладны аналіз ўжо сабранай інфармацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула