БЕЛ Ł РУС

Міністр абароны сустрэўся з сям'ёй загінулай падчас салюту

15.07.2019 / 16:31

Nashaniva.com

Фота Дзмітрыя Брушко

Гутарка доўжылася каля гадзіны, піша Tut.by

— У пачатку мінулага тыдня міністр абароны Андрэй Раўкоў сустрэўся і пагутарыў з дачкой і мужам Наталлі Мікалаеўны Максімчук, якая загінула 3 ліпеня, — паведаміла Наталля Гаўрусік, афіцыйны прадстаўнік Мінабароны.

Пра што яны гутарылі, не паведамляецца.

Паводле інфармацыі ведамства, на раніцу пасля трагедыі з сям'ёй загінулай сустрэўся памочнік міністра абароны.

— Уся дапамога, якая была неабходная, аказвалася імгненна, — паведамілі ў міністэрстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула