БЕЛ Ł РУС

У Мінск прыедзе Цімашэнка

29.01.2009 / 16:29

Nashaniva.com

Візіт прэм'ер-міністра Украіны Юлія Цімашэнкі можа адбыцца ў канцы лютага.

gazeta.ua

Візіт прэм’ер‑міністра Украіны Юліі Цімашэнкі ў Беларусь можа адбыцца ў канцы лютага, паведамілі БелаПАН у прэс‑службе кіраўніка ўкраінскага ўрада.

У апараце Савета міністраў Беларусі БелаПАН пацвердзілі, што візіт рыхтуецца, але тэрміны пакуль не называюцца.

Нагадаем, падчас сустрэчы 20 студзеня ў Чарнігаве з прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сустрэча беларускага і ўкраінскага прэм’ер‑міністраў павінна адбыцца ў найбліжэйшыя 10 дзён. Як паведамляла прэс‑служба кіраўніка дзяржавы, гэта сустрэча неабходная для таго, каб аформіць усе дасягнутыя на вышэйшым узроўні дамоўленасці.

20 студзеня ў Чарнігаве былі падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве ў энергетычнай сферы; консульская канвенцыя; мемарандум паміж урадамі і нацбанкамі аб выпрацоўцы сістэмы мер па інтэнсіфікацыі двухбаковага гандлёва‑эканамічнага супрацоўніцтва ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу; міжурадавае пагадненне аб спрошчаным парадку праезду беларускага ўчастка аўтадарогі Славуціч — Чарнобыльская АЭС работнікамі, транспартнымі сродкамі і грузамі ЧАЭС і прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у зоне адчужэння, а таксама замежнымі спецыялістамі, прыцягнутымі да рэалізацыі міжнародных праектаў, што тычацца закрыцця ЧАЭС, і пратакол да гэтага пагаднення.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула