БЕЛ Ł РУС

На Кастрычніцкай плошчы плануецца пабудаваць паркінг

29.01.2009 / 17:40

Nashaniva.com

Праектам прадугледжваецца пабудаваць чатырохузроўневы паркінг на 690 машына‑месцаў.

Разглядаецца магчымасць будаўніцтва паркінгу на Кастрычніцкай плошчы сталіцы.

Як паведаміў галоўны інжынер УП «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» Пётр Пруднікаў, ужо падрыхтаваны праект абрунтавання інвестыцый. Пасля праходжання экспертызы ён будзе вынесены на разгляд у Мінгарвыканкаме, дзе і будзе прынята канчатковае рашэнне.

Праектам прадугледжана пабудаваць на Кастрычніцкай плошчы чатырохузроўневы паркінг на 690 машына‑месцаў.

Мінск-навіны

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула