БЕЛ Ł РУС

Крамы абавязалі прадаваць мінералку і ў шкле

16.07.2019 / 15:19

Nashaniva.com

Змянілі асартыментны пералік тавараў, абавязковы для крам. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю №53 ад 25 чэрвеня 2019 года.

Так, у гандлёвых аб'ектах плошчай больш за 200 квадратных метраў павінны будуць прадаваць мінералку і пітную ваду не толькі ў пластыку, але і ў шкляных бутэльках.

Знізіліся патрабаванні да асартыменту яблык. Цяпер у сезон невялікія крамы павінны прапаноўваць адзін сорт беларускіх яблык, а не два, а гіпермаркеты — тры замест шасці.

Змены ўнеслі і ў асартымент непрадуктовых гандлёвых аб'ектаў. Іх абавязалі мець у продажы падгузкі для дарослых і аднаразовыя гігіенічныя пялюшкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула