БЕЛ Ł РУС

З Кевіна Спэйсі знялі абвінавачванні ў сэксуальных дамаганнях

18.07.2019 / 07:47

Nashaniva.com

Wikimedia Commons

Пракуроры штата Масачусэтс знялі з акцёра Кевіна Спэйсі абвінавачванні ў сэксуальных дамаганнях, паведамляе CNN са спасылкай на судовыя дакументы.

У заяве пракуратуры гаворыцца, што такое рашэнне было прынята ў сувязі з «недаступнасцю сведкі, які падаў скаргу».

Каля тыдня таму пацярпелы па справе Спэйсі скарыстаўся правам не сведчыць супраць сябе. Ён адмовіўся даваць паказанні аб страце мабільнага тэлефона, з якога слаў паведамленні і відэа сваёй дзяўчыне падчас сустрэчы са Спэйсі. Абарона акцёра сцвярджала, што малады чалавек мог выдаліць з тэлефона звесткі, якія маглі б пацвердзіць невінаватасць Спэйсі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула