БЕЛ Ł РУС

Зяленскі назваў умову для дыялогу з Расіяй

18.07.2019 / 07:53

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны стаў насіць на руках бранзалеты з імёнамі маракоў. Зняць іх ён збіраецца пасля іх вызвалення, фота ТСН.

Украінскі лідар Уладзімір Зяленскі назваў адзіную неабходную ўмову, пасля выканання якой можа быць адноўлены дыялог з Расіяй.

Паводле яго слоў, нармалізацыя адносінаў немагчымая да вяртання арыштаваных у РФ украінскіх маракоў.

Ён дадаў, што апавясціў пра гэта лідара Расіі Уладзіміра Пуціна ў ходзе тэлефоннай размовы.

Зяленскі назваў сваё патрабаванне адэкватным, рэальным і выканальным.

Акрамя таго, ён растлумачыў, што праблемы з абменам «усіх на ўсіх» звязаныя з несупадзеннем спісаў краін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула