БЕЛ Ł РУС

У Літве змяняецца арганізацыя руху: не застанецца зялёных стрэлак пры чырвоным сігнале святлафора

18.07.2019 / 12:24

Nashaniva.com

З 2020 года Літве не застанецца зялёных стрэлак, якія дазваляюць збочваць направа пры чырвоным сігнале святлафора, піша Delfi.

Па звестках міністэрства транспарту і камунікацый Літвы, ад такіх стрэлак адмаўляюцца, паколькі яны небяспечныя і перашкаджаюць укараненню сучасных спосабаў арганізацыі руху.

«У папраўках прапануюць адмовіцца і ад мігаючага зялёнага сігналу. У будучыні гэта дазволіць мэрыям прымяняць новы спосаб арганізацыі руху і кіравання светлафорамі, пры якім працягласць дзеяння таго ці іншага святла залежыць ад патоку транспартных сродкаў», — паведамляе міністэрства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула