Даляр каштуе ўжо 2,03 рубля. Падзенне з пачатку года склала 15 капеек
Курс амерыканскай валюты працягвае апускацца. 18 ліпеня даляр знізіўся на 0,4 капейкі да 2,0301 беларускага рубля.
З пачатку года даляр патаннеў. 2018 год ён скончыў курсам 2,1598 беларускага, а 3 студзеня дасягнуў максімуму ў гэтым годзе — 2,1788.
Што праўда, у абменніках даляр не апускаецца ніжэй за 2,00 рубля.
Еўра сёння вырас на 0,24 капейкі да 2,2811
Расійскі рубель падрос на 0,0003 да 3,2314 за 100 адзінак.