БЕЛ Ł РУС

Грып падбіраецца да Мінска

30.01.2009 / 18:11

Nashaniva.com

Па стане на 28 студзеня ў краіне зарэгістраваны 14 тыс. 573 выпадкі захворвання на грып і ВРЗ; аднаразовае перавышэнне сярэдніх парогавых узроўняў захворвання адзначана ў Наваполацку, Салігорску, трохразовае — у Гомелі.

29 студзеня пастановамі галоўных дзяржаўных санітарных урачоў адміністрацыйных тэрыторый

уведзены супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы па прафілактыцы грыпу і ВРЗ у шасці кантрольных гарадах (Гродне, Лідзе, Брэсце, Пінску, Бабруйску, Мінску) і 19 раёнах

Шаркаўшчынскі раён Віцебскай вобласці;

Навагрудскі, Лідскі, Гродзенскі, Іўеўскі, Шчучынскі, Зельвенскі, Свіслацкі, Мастоўскі, Слонімскі раёны Гродзенскай вобласці;

Чачэрскі, Кармянскі, Петрыкаўскі, Лоеўскі, Жлобінскі, Гомельскі, Жыткавіцкі раёны Гомельскай вобласці;

Пінскі раён Брэсцкай вобласці;

Асіповіцкі раён Магілёўскай вобласці.

Паводле БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула