БЕЛ Ł РУС

На чыгуначным вакзале з'явіліся новыя тэрміналы для білетаў, дзе можна разлічыцца наяўнымі. І яны нават выдаюць рэшту! ФОТА

19.07.2019 / 13:17

Nashaniva.com

На вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі запрацавалі 10 новых тэрміналаў самаабслугоўвання. Зараз пасажыр сам можа купіць білеты на цягнікі рэгіянальных ліній эканамкласа (электрычкі) і гарадскіх ліній, паведамляе БЧ.

Фота Белчыгункі

Тэрміналы маюць удасканаленыя функцыянальныя магчымасці і дазваляюць разлічвацца аплатнымі карткамі ўсіх банкаў, уключаючы міжнародныя.

Акрамя таго, тэрміналы прымаюць аплату наяўнымі і выдаюць рэшту.

Для зручнасці карыстальнікаў на экранах адлюстроўваецца час адпраўлення найбліжэйшых цягнікоў у найбольш папулярных напрамках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула