БЕЛ Ł РУС

У Гомелі на пераходзе аўтамабіль збіў міліцыянера. Той вяртаўся дахаты пасля сутачнага дзяжурства ВІДЭА

21.07.2019 / 11:53

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося каля 9.45 у нядзелю, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава

Каля Чыгуначнага РАУС 24-гадовы кіроўца Audi збіў на пешаходным пераходзе 45-гадовага міліцыянта-кіроўцу гэтага райаддзела.

 Вядома, што пасля заканчэння сутачнага дзяжурства прапаршчык выйшаў з будынка РАУС і па пешаходным пераходзе ішоў да свайго аўтамабіля. Прыкладна на сярэдзіне шляху на яго быў здзейснены наезд.

Супрацоўнік міліцыі дастаўлены ў бальніцу

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула