БЕЛ Ł РУС

Крыж у Лельчыцах пакуль стаіць

4.02.2009 / 13:38

Сямён Печанко

+фота

Суд над пробашчам лельчыцкай парафіі перанеслі на наступную сераду.

Той самы крыж, які нібыта праваслаўных абурыў.

Пробашч Віталь Мышона. Фота -- poczobut.livejournal.com

Сёння ў лельчыцкім раённым судзе мелі разглядаць пазоў раённага архітэктара да пробашча каталіцкай парафіі Віталя Мышоны.

У лельчыцкай парафіі распавялі, што суд быў перанесены на наступную сераду. Суддзя захацеў выклікаць раённага архітэктара ў якасці сведкі, але таго ў судзе сёння не было, нібыта захварэў.

Нагадаем, што ў кастрычніку мінулага году на ўездзе ў Лельчыцы з дазволу мясцовых уладаў быў усталяваны каталіцкі крыж. Пазьней чыноўнікі райвыканкаму пачалі выстаўляць ксяндзу дадатковыя ўмовы. Справа дайшла да суду, які ўзяў бок святара, але ўлады не спыніліся – пробашча звінавацілі ў невыкананні прадпісанняў органаў улады. Да 31 студзеня яму загадалі дэмантаваць крыж. Але ён дагэтуль знаходзіцца на ранейшым месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула