БЕЛ Ł РУС

Раніцай у Мінску на Чкалава сутыкнуліся маршрутка і два легкавікі: траўмы атрымалі 4 чалавекі

22.07.2019 / 11:07

Nashaniva.com

Чатыры пасажыры маршруткі пацярпелі ў аварыі, якая адбылася 22 ліпеня, каля 08.40, на сталічнай вуліцы Чкалава.

Як паведамляе ДАІ Мінска, з-за невыканання дыстанцыі сутыкнуліся «Сітраэн», «Рэно» і маршрутнае таксі. Паводле папярэдняй інфармацыі, аварыя адбылася па віне кіроўцы маршруткі.

У выніку ДТЗ чатыры пасажыры маршрутнага таксі атрымалі траўмы і былі дастаўлены ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула