Сіноптыкі распавялі, калі зноў вернецца лета
Фота Сяргея Гудзіліна
З ростам атмасфернага ціску надвор'е пачне паляпшацца, і да канца тыдня будзе цёпла і пераважна без ападкаў, паведамілі Tut.by ў Белгідрамеце
У аўторак раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы. Днём — + 18 … 24°С. У Мінску да + 19°С
У сераду — кароткачасовыя дажджы, днём - + 21…27°С, а ў Мінску - + 22—24°С
У чацвер без істотных ападкаў, максімальная тэмпература днём — 22 … 29°С. А ў Мінску да +25°С
У пятніцу і выходныя будзе пераважна без ападкаў. Уначы - + 10 … 17 ° С, днём - + 23 … 29°С.