БЕЛ Ł РУС

Мінчанка ўзяла ў знаёмых 250 тысяч даляраў — і грошы не вярнула

22.07.2019 / 12:24

Nashaniva.com

Жанчына брала ў доўг буйныя сумы цягам чатырох гадоў у сваіх знаёмых, аднакурснікаў, калегаў, сваякоў, а таксама ў камерцыйных кампаніях, якія даюць грошы ў пазыку на развіццё бізнэсу. Пры гэтым усім абяцала вярнуць да капейкі і нават з працэнтамі. Падчас здзелак складаліся распіскі і дамовы.

Мінчанка пазычала ад 1 тыс. да 60 тыс. даляраў. Як толькі грошы аказваліся на руках, жанчына знікала і не выходзіла на сувязь. Часам фігурантка вяртала частку сумы, але для гэтага перазаймала ў іншага крэдытора. Грошы траціла на новыя аўтамабілі, адпачынак за мяжой.

Устаноўлена больш за 20 пацярпелых, паведамляе сталічная міліцыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула