БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве на тэрміновую вайсковую службу ў жніўні-лістападзе

22.07.2019 / 14:36

Nashaniva.com

Фота Сяргея Гудзіліна

Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 ліпеня ўказ №274 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве», паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Дакументам прадугледжваецца прызваць у жніўні-лістападзе 2019 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

Выкананне ўказа дасць магчымасць забяспечыць патрэбнасці Узброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў у ваеннаслужачых тэрміновай службы і службы ў рэзерве.

Адначасова дакументам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.

Трэба зазначыць, што папраўкі ў закон аб прызыве яшчэ не падпісаныя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула