БЕЛ Ł РУС

Жанчыну абакралі, пакуль яна збірала ў садзе маліны

23.07.2019 / 12:49

Nashaniva.com

Дзве жанчыны абакралі 62-гадовую пенсіянерку ў аграгарадку Яроміна Гомельскага раёна, пакуль яна збірала маліны ў садзе, паведамляе БелТА.

Учыніць злачынства было няцяжка, ключы ад дома яна хавала на старым халадзільніку ў двары. Так няпрошаныя госці патрапілі ў дом і скралі 2600 рублёў, 40 тыс. расійскіх рублёў і 10 даляраў.

Пасля выяўлення страты жанчына адразу звярнулася ў міліцыю. Аператыўнікі крымінальнага вышуку выйшлі на след зламысніц, якія раней ужо былі асуджаныя за падобныя злачынствы. Іх адправілі ў СІЗА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула