БЕЛ Ł РУС

Аб'явіўся прэзідэнт Туркменістана — пазваніў па тэлефоне з адпачынку

24.07.2019 / 11:06

Nashaniva.com

«24 ліпеня адбылося тэлефонная размова прэзідэнта Узбекістана Шаўкат Мірзіёева з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым», — паведаміла прэс-служба ўзбекскага лідара.

На пачатку размовы Гурбангулы Бердымухамедаў сардэчна павіншаваў лідара нашай краіны з днём нараджэння, пажадаўшы дабрабыту і росквіту ўсяму шматнацыянальнаму народу Узбекістана», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што ў нядзелю з'явіліся паведамленні пра смерць Бердымухамедава. Потым пасольства Туркменістана ў Маскве іх катэгарычна абвергла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула