БЕЛ Ł РУС

Слесар сталічнай СТА скраў аўтамабіль кліента, пашкодзіў яго і трапіўся п'яным

24.07.2019 / 11:31

Nashaniva.com

Ноччу 1 ліпеня супрацоўнікамі сталічнай ДАІ быў спынены Audi A4. Ім кіраваў 24-гадовы малады чалавек, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Падчас разглядаў інспектар высвятліў, што ўказаны аўтамабіль кіроўцу не належыць і заўважыў, што на ім маюцца механічныя пашкоджанні, паведамляе СК.

Высветлілася, гаспадар аўтамабіля напярэдадні пакінуў яго для рамонту на адной з станцый тэхабслугоўвання Мінска. Слесар па рамонце, маючы ключы ад аўтамабіля кліента, з'ехаў на ім дадому. Дома выпіў і паехаў на аўтамабілі ў забаўляльную ўстанову. Выехаўшы з двара, не справіўся з кіраваннем і наехапў на бардзюр. Затым працягнуў рух, пасля чаго быў спынены супрацоўнікамі ДАІ.

Аўтамабіль з механічнымі пашкоджанні змешчаны на штрафстаянку. У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Мужчына змешчаны пад варту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула