Лукашэнка прыехаў у Веткаўскі раён
Аляксандр Лукашэнка наведвае сёння з рабочай паездкай Веткаўскі раён Гомельскай вобласці, паведамляе БелТА.
Кіраўнік дзяржавы прыбыў на птушкафабрыку гаспадаркі «Беларуснафта-Асобіна», дзе яму паведамяць аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёну, фінансавым стане прадпрыемства і перспектывах яго развіцця.
У Веткаўскім раёне Аляксандр Лукашэнка таксама азнаёміцца з уборкай збожжавых культур на прыкладзе гаспадаркі «Вясёлка-Агра». Плануецца, што гаворка будзе ісці аб фарміраванні перспектыўнай структуры плошчаў у Гомельскай вобласці, апрацоўцы новых культур у рэгіёне. Кіраўніку дзяржавы плануюць прадэманстраваць некалькі збожжаўборачных камбайнаў на газаматорным паліве, вырабленых па яго даручэнні.
Чакаецца, што пасля Лукашэнка наведае Веткаўскую дзіцяча-юнацкую спартыўную школу.