БЕЛ Ł РУС

Капітана міліцыі з Наваполацка затрымалі за вырошчванне марыхуаны

25.07.2019 / 11:22

Nashaniva.com

Супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС выявілі супрацоўніка Наваполацкага аддзела Дэпартамента аховы, які падазраваецца ў нелегальным наркаабароце.

Устаноўлена, што 34-гадовы капітан міліцыі купіў у інтэрнэт-краме насенне канопляў і вырасці з іх у кватэры знаёмага не менш за тры кусты. У наступным з зелля афіцэр падрыхтаваў марыхуану.

У выніку ператрусаў у кватэры падазраванага і яго знаёмага аператыўнікі знайшлі больш за 30 грамаў наркотыку. Па выніках медыцынскіх аналізаў, у арганізме міліцыянта таксама былі выяўленыя сляды забароненага сродку.

Са слоў затрыманага, ён захоўваў канабіс для ўласнага спажывання.

У дачыненні да афіцэра заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.328 КК Беларусі (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула