БЕЛ Ł РУС

Сёння — каталіцкія Грамніцы і Дзень Сурка

2.02.2009 / 10:10

nn.by

Грамніцы — палавіна зіміцы, маразоў палавіцы.

Грамніцы — палавіна зіміцы, маразоў палавіцы.
Як на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, дык на Юр’я наесца травіцы. Як на Грымніцы адліга, з ураджаю будзе хвіга. Грамніцы — скідай рукавіцы :) Цікавая прыкмета, зважаючы на мінус 20 сённяшняй ноччу.
… Тым не менш сёння сонца павяртае на вясну.

На Грамніцы ў цэрквах свецяць свечкі. Іх называюць грамнічнымі, колісь яны аберагалі хаты ад перуна.

2 лютага — каталіцкія, а 15‑га — праваслаўныя Грамніцы. Дакладная царкоўная назва свята «Сустрэча Госпада нашага Ісуса Хрыста» — «Стрэчанне».

У ЗША і Канадзе гэта Дзень сурка.
Таксама свята чакання вясны.

Згодна з народнай традыцыяй, у гэты дзень трэба назіраць за сурком, які пакідае свае нару. Калі дзень пахмурны, і сурок не пабачыць свой цень і спакойна вылезе з нары, то хутка зіма скончыцца і прыйдзе ранняя вясна.

Калі ж пабачыць цень, то яшчэ шэсць тыдняў будзе зіма.

Што праўда, амерыканцы нічога не выдумалі новага. У старажытным Рыме 2 лютага будзілі вожыка і таксама сачылі пабачыць ці не ён свой цень. У Нямеччыне хадзілі ў лес будзіць барсука.

Выхадцы з Нямеччыны і былі перасяленцамі ў штаце Пенсільванія, дзе жыве самы вядомы на сёння сурок, абуджэнне якога праходзіць перад дзесяткамі тэлекамер.

Проста ў ЗША тады не стрэлі ні вожыкаў, ні барсукоў, таму і прыйшлося задаволіцца менавіта сурком.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула