БЕЛ Ł РУС

У Мінску на праспекце Незалежнасці ездзіла машына з вялікім БЧБ-сцягам

25.07.2019 / 15:06

Nashaniva.com

Фота Змітра Каспяровіча

25 ліпеня прыкладна ў 11:10 па праспекце Незалежнасці ў Мінску ехаў чырвоны аўтамабіль Dodge Caravan з разгорнутым бел-чырвона-белым сцягам. Калі машына пад’язджала да Мінгарвыканкама, яе заўважылі даішнікі

«Два аўтамабілі ДАІ адагналі машыну на вуліцу Ленінградскую, — распавядае Еўрарадыё відавочца Зміцер Каспяровіч. —Кіроўцу вывелі ды пасадзілі ў даішную машыну. Сцяг працягваў вісець. У нейкі момант да аўто падбег нейкі чалавек у цывільным, ададраў гэты сцяг і вельмі хутка збег»

Фота Змітра Каспяровіча

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула