БЕЛ Ł РУС

Мужчына ў парыку, пераапрануты ў медсястру, спрабаваў сарваць сустрэчу Статкевіча ў Пінску

26.07.2019 / 08:17

Nashaniva.com; фота «Народнай грамады»

Экс-кандыдат у прэзідэнты і старшыня Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч працягвае ладзіць сустрэчы ў рэгіёнах. Сустрэча ў Пінску адзначылася інцыдэнтам.

Да ўдзельнікаў пад'ехаў мікрааўтобус, і з яго выйшлі два чалавекі, адзін з іх — мужчына ў парыку і цёмных акулярах, пераапрануты жанчынай у медыцынскім халаце. Ён быў таксама з барадой — невядома, уласнай ці накладной.

Паводле «Народнай Грамады», госці з мікрааўтобуса чапіліся да людзей і брыдкасловілі, аднак іх адціснулі ўбок і ўсё ж правялі сустрэчу са Статкевічам, якая доўжылася дзве гадзіны. На яе сабралася каля 40 чалавек.

Адразу пасля інцыдэнту інфармацыю пра здарэнне, з элементамі блатной стылістыкі, выслалі на мэйлы СМІ з адраса doktorkuropatov@gmail.com. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула