БЕЛ Ł РУС

У Расіі памёр журналіст Уладзімір Кара-Мурза, адзін з заснавальнікаў «старога» НТВ

28.07.2019 / 12:31

Nashaniva.com

Расійскі журналіст Уладзімір Кара-Мурза памёр на 60-м годзе жыцця. Пра гэта ў твітары паведаміў яго сын Уладзімір Кара-Мурза-малодшы.

Уладзімір Кара-Мурза з 1992 года пачаў працаваць на тэлебачанні ў якасці рэдактара і карэспандэнта праграмы «Вынікі» Яўгена Кісялёва, спачатку на Першым канале, а затым на толькі што створаным НТВ.

З 1995 па 2001 год вёў уласную праграму «Сёння апоўначы» на НТВ. Пасля змены ўласніка і сыходжання супрацоўнікаў тэлеканала, супрацоўнічаў з радыёстанцыямі «Эхо Москвы» і «Свобода».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула