БЕЛ Ł РУС

У Чачэрскім раёне махлярка прадставілася супрацоўніцай санстанцыі, а потым скрала грошы

28.07.2019 / 19:52

Nashaniva.com

26 ліпеня ў 15:13 невядомая дзяўчына зайшла ў краму ў вёсцы Залессе. Прадставілася яна супрацоўніцай абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Пасля «праверкі» дзяўчына паказала на парушэнне і сказала, што сума штрафу складае 45 рублёў. Працаўніца крамы перадала грошы невядомай, і «інспектар» знікла ў невядомым кірунку. Ніякіх дакументаў дзяўчына не пакінула. Цяпер яе шукае міліцыя, паведамляе УУС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула