Ад пачатку года насельніцтва Беларусі паменела на 19 тысяч чалавек
Па стане на 1 ліпеня 2019 года насельніцтва Беларусі склала 9 456 200 чалавек. Такія звесткі прыводзіць у сваёй справаздачы Белстат.
У пачатку года лічба складала 9 475 200 чалавек.
Такім чынам, за паўгода насельніцтва краіны скарацілася на 19 тысяч чалавек.
Вёска Альшаны на Брэстчыне — адно з нешматлікіх месцаў, дзе колькасць насельніцтва павялічваецца. Ілюстрацыйны здымак Сяргея Гудзіліна
Папярэдні раз такія тэмпы скарачэння фіксаваліся ў 2007 годзе. Пасля было запавольванне, невялікі рост колькасці насельніцтва (2014-2017), а цяпер зноў аднавілася рэзкае падзенне.