БЕЛ Ł РУС

На Магілёўшчыне ўратавалі старога, які тры дні праляжаў у балаціне без ежы і вады ВІДЭА

30.07.2019 / 07:55

Nashaniva.com

Як паведаміла МНС, мужчына 1935 года нараджэння 26 ліпеня выйшаў з свайго дома ў Магілёве і знік. Праз трое сутак яго знайшлі на балоце ў Клічаўскім раёне.

З пятніцы па нядзелю ратавальнікі і міліцыя абследавалі тэрыторыю ляснога масіва ў мікрараёне Грэбенева, куды скіраваўся зніклы, аднак пошукі выніку не далі.

Пошук працягнулі на поплаве плошчай 3 квадратныя кіламетры.

83-гадовага мужчыну знайшлі жывым. Ён трое сутак без ежы, вады і сродкаў сувязі праляжаў у забалочанай мясцовасці, бо ў яго адмовілі ногі, і ён не мог рухацца. Яго перадалі медыкам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула