БЕЛ Ł РУС

20-гадовы мінчук прапаноўваў дзецям на вуліцы наркотыкі

30.07.2019 / 8:4

Nashaniva.com

Пра тое, што да яе дзіцяці ў пад'ездзе дома падыходзіў малады хлопец і прапаноўваў наркотыкі, у міліцыю паведаміла занепакоеная жанчына. На месца здарэння выехалі супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС Мінска. 20-гадовы хлопец быў затрыманы, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Пазней стала вядома, што мінчук з прапановай «пакаштаваць цукерачку» падыходзіў і да іншых дзяцей, якія гулялі недалёка ад дома. Ён быў не толькі ў стане алкагольнага ап'янення, але і пад уздзеяннем асабліва небяспечнага сінтэтычнага наркотыку Альфа-ПВП, які рэгулярна ўжываў.

Пра тое, што ён прапаноўваў паспрабаваць наркотыкі дзецям у пад'ездзе жылога дома і на вуліцы, затрыманы не памятае. Супраць яго распачатая адміністрацыйная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула