БЕЛ Ł РУС

У Паўднёвай Афрыцы турыста зарэзалі за заплечнік

30.07.2019 / 09:04

Nashaniva.com

У Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы забілі ўкраінца, які падарожнічаў турысцкай сцежкай да Хаўт-бей. Гэта адбылося ў суботу ў нацыянальным парку Таб-Маўнцін-Майн паблізу другога па велічыні паўднёваафрыканскага горада Кейптаўн, піша ВВС.

Фота: Community Crime Prevention.

Паводле паўднёваафрыканскіх СМІ, мужчыну звалі Іван Іваноў, яму было 44 гады.

Міністэрства замежных спраў Украіны пакуль не каментуе гэтыя паведамленні.

«Пасля кароткай бойкі з трыма нападнікамі яго некалькі разоў нажом ударылі ў грудзі і ён сцёк крывёю», — піша выданне IOL са спасылкай на мясцовыя крыніцы.

Затым зламыснікі ўцяклі ў бок Хаўт-бей.

Мяркуецца, што напад выклікалі заплечнік і іншыя рэчы турыста.

Аднаго з верагодных забойцаў, які нёс заплечнік, заўважылі мясцовыя жыхары і паведамілі ў паліцыю.

Праваахоўнікі затрымалі падазраванага і даставілі яго ў пастарунак.

Акрамя заплечніка ўкраінца ў затрыманага выявілі і мабільны тэлефон Іванова.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула